Уладальнік сядзібы – знакаміты беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
Тут шмат што звязана з музыкай і паэзіяй. На тэрыторыі сядзібы адбываюцца фолк-фестывалі, літаратурныя чытанні, джазавыя вечары, дзіцячыя фэсты ды іншыя творчыя імпрэзы. Сюды прыязджаюць адпачываць вядомыя артысты, мастакі ды паэты – сябры гаспадароў хутара «Вайцюшкі».






















Дом для гасцей – гэта асобны двухпавярховы будынак з дзвюма спальнямі, кухняй, гасцінай і беларускай лазняй. У доме ёсць гарачая і халодная вада. На першым паверсе размешчаная адкрытая тэраса, на другім паверсе – балкон.
Сядзіба месціцца на ўчастку 50 сотак. На яе тэрыторыі ёсць вялікая аўтамабільная паркоўка, дзіцячая пляцоўка ды яблыневы сад.